Музыкай стануць успаміны – вандроўка разам са Спеўным сходам!: Залессе – Смаргонь – Солы – Гервяты – Крэва

Когда:
08.07.2017 весь день
2017-07-08T00:00:00+03:00
2017-07-09T00:00:00+03:00
Где:
Залесье - Сморгонь - Солы - Островец – Гервяты
Стоимость:
58
Контакт:
Александра
+375(29)6909974

Даты выезда: 08.07.2017, 15.07.2017, 22.07.2017, 29.07.2017, 05.08.2017, 12.08.2017, 19.08.2017, 26.08.2017, 02.09.2017, 09.09.2017, 16.09.2017, 23.09.2017, 30.09.2017, 07.10.2017, 14.10.2017, 21.10.2017, 28.10.2017, 04.11.2017, 11.11.2017, 18.11.2017, 25.11.2017, 02.12.2017, 09.12.2017, 16.12.2017, 23.12.2017, 30.12.2017

МУЗЫКАЙ СТАНУЦЬ УСПАМІНЫ

Аўтарская вандроўка разам са Спеўным сходам

Маршрут: МінскЗалессеСмаргоньСолыГервятыМінск

 

ВАНДРОЎКА НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!

ПРАГРАМА ТУРА

      Экскурсія «Музыкай стануць успаміны ...» - цудоўная магчымасць пазнаёміцца з прыгажосцю Гродзенскай зямлі.

      Вы наведаеце «Паўночныя Афіны» - сядзібу Агінскіх. Маёнтак-палац сямейства Агінскіх - гэта помнік архітэктуры эпохі класіцызму першай паловы XIX стагоддзя. Гэты палац служыў радавым гняздом Міхаіла Клеафаса Агінскага - знакамітага кампазітара і грамадскага дзеяча. Сядзіба была для кампазітара месцам пражывання цэлых два дзесяцігоддзі.

      Смаргонь цікавіць перш за ўсё сваімі рэлігійнымі пабудовамі: Смаргонскім кальвінскім зборам, касцёлам Святога Міхаіла Архангела і Спаса-Праабражэнскай царквой - першым праваслаўным храмам у горадзе, які быў асвечаны ў 2009 годзе.

Абед.

      Музыкай напоўнены і касцёл Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Солы, адзін з нешматлікіх беларускіх храмаў, дзе ёсць арган. Касцёл прываблівае аматараў гісторыі роднага краю сваёй незвычайнай асіметрычнай формай і ўнутранымі роспісамі.

            Дзівіць турыстаў сваёй прыгажосцю і веліччу і Траецкі касцёл у вёсцы Гервяты, які ўваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі. Ён уяўляе сабой цудоўны помнік неагатычнай архітэктуры.

          Апошні пункт экскурсіі - Крэва. У гэтым мястэчку калісьці тварылася гісторыя адной з самых магутных дзяржаў Еўропы - Вялікага Княства Літоўскага. Інтрыгі і змовы адбываліся ў калідорах Крэўскага замка. Менавіта тут быў падпісаны дагавор, які паклаў пачатак цэлай эпохе нашай гісторыі. Тут жа з вышыні старажытнага паганскага капішча адкрываецца жывапісны від на касцёл Праабражэння Гасподняга і царкву Святога Аляксандра Неўскага.

      Нібы нітка жэмчугу, на якой граюць рознымі колерамі і пераліваюцца ўсімі адценнямі успамінаў самыя дзіўныя і прывабныя месцы Беларусі паўстае перад турыстамі экскурсія «Музыкай стануць успаміны ...».

Оставьте свои данные и мы подберем Вам тур под Ваши запросы.

Ваше имя (обязательно)

Ваш номер телефона (обязательно)

Сообщение

Огромное спасибо!




У кошт уваходзіць
: паслугі экскурсавода, транспартныя паслугі, уваходныя квіткі.


Дадаткова аплачваецца: абед.

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий

Вы должны войти Авторизованы чтобы оставить комментарий.