Вуздзенска-Капыльскімі сцежкамі | Bytur.by
+375 (29) 604-84-04
– агентствам
+375 (29) 690-99-79
– туры в Буковель
+375 (29) 690-49-55
– авиатуры

Вуздзенска-Капыльскімі сцежкамі

Стоимость

45 руб

Количество Дней/Ночей

1 день/0 ночей

Узнать о кол­ичестве свободных мест на тур

Программа тура:

    День
  1. 1

    7.45. Збор у Мінску.

    8.00. Выезд у Вузду (65 км).

    9.30. Прыезд у Вузду – горад, раённы цэнтр, у якім знаходзіцца шмат цікавостак. Аглядная экскурсія па горадзе.

    10.30. Выезд у Кухцічы (5 км).

    10.40. Прыезд у Кухцічы. Агляд Кальвінскага збору і сядзібы Завішаў.

    11.30. Выезд у Сунаі (40 км).

    12.00. Прыезд у Сунаі. Агляд палаца-паркавага комплексу.

    12.20. Выезд у Грозаў (6 км).

    12.30. Прыезд у Грозаў – былое мястэчка, дзе ў лістападзе 1920 года стваралася войска ў абарону адзінства Беларусі і яе незалежнасці. Агляд памятнага крыжа, прысвечанаму Слуцкаму збройнаму чыну і сядзібы Мержэеўскіх.

    13.00. Выезд у Капыль (17 км).

    13.30. Прыезд у Капыль. Абед у рэстаране “Колас”.

    14.30.  Агляд Капыльскіх славутасцяў: Увазнясенскай царквы, Рынкавай плошчы, памятнай дошкі класіку яўрэйскай літаратуры Мендэле Мойхер-Сфорыму.

    15.00. Наведванне Капыльскага краязнаўчага музея.

    16.00. Выезд у Чарнагубава (25 км).

    16.20. Прыезд у Чарнагубава. Агляд помніка рэпрэсаваным аднавяскоўцам.

    16.50. Выезд у Лешню (10 км).

    17.00. Прыезд у Лешню – агляд царквы Святога Георгія.

    17.30. Выезд у Мінск (130 км).

    19.30. Прыезд у Мінск.

Маршрут: Вузда - Кухцічы - Сунаі - Грозаў - Капыль - Чарнагубава - Лешня

Экскурсія па месцах, звязаных з гісторыяй Вудзенскага і Капыльскага раёнаў Мінскай вобласці. Спачатку мы заедзем у былое мястэчка, а цяпер горад і раённы цэнтр Вузду. Там мы ўбачым Свята-Пакроўскую царкву, будынак былога Крыжаўзвіжанскага касцёла, у якім хрысцілі бацьку Янкі Купалы. Потым завітаем у былую сядзібу Кухцічы, дзе працаваў асветнік і друкар Сымон Будны і захаваўся былы кальвінскі збор. І дзе гаспадыняй у пачатку ХХ ст. была княгіня Магдалена Радзівіл. Тая самая, якая дапамагала газеце “Наша ніва” і называла сябе беларускай. Затым наведаем былую сядзібу Сунаі, дзе захаваліся рэшткі пабудовы, вызначыць функцыю якой вельмі складана. Потым заедзем у былое мястэчка Грозаў. Там убачым крыж-помнік паўстанцам Слуцкага збройнага чыну і сядзібу Мержэеўскіх. Заедзем таксама ў раённы цэнтр – горад Капыль, дзе пройдземся па былой Рыначнай плошчы, убачым мясцовае “Траецкае прадмесце”, Увазнясенскую царкву, Замкавую гару. Даведаемся, хто такі Цішка Гартны і ўбачым адзіны помнік гэтаму чалавеку ў Беларусі. Абавязкова наведаем раённы краязнаўчы музей. За тым пабываем у вёсцы Чарнагубава, дзе знаходзіцца адзіны ў Беларусі вясковы мемарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Па дарозе спынемся у вёсцы Лешня, дзе знаходзіцца цікавая царква Святога Георгія.

Разынкі экскурсіі: Убачым ва Уздзе на старых могілках неверагодны помнік-пахавальню Завішаў у выглядзе піраміды. У Сунаях паспрабуем разгадаць таямніцу адной пабудовы. У Чарнагубаве ўбачым вясковы мемарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Экскурсія будзе праводзіцца на беларускай мове! Экскурсавод - Іван Сацукевіч.

 

У кошт уваходзіць:
  • праезд на аўтобусе
  • экскурсійнае суправаджэнне

 Дадаткова аплачваецца:
  • уваходныя квіткі ў музеі
  • абед ў рэстаране  -  арыенціровачна 10 руб. з чал.

Узнать о кол­ичестве свободных мест на тур

Актуальные туры

Подпишитесь на нашу рассылку, в которой мы будем уведомлять Вас о горящих турах со скидками

Вы можете получать самую актуальную информацию о скидках на автобусные туры